“Васіль Быкаў – франтавік, пісьменнік, ЧАЛАВЕК…”

19.04.2019

“Васіль Быкаў – франтавік, пісьменнік, ЧАЛАВЕК…” – пад такой назвай 19 кастрычніка 2019 года напярэдадні 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад час Вялікай Айчыннай вайны ў Маладзечанскай сярэдняй школе № 4 адбылася сустрэча вучняў 8-х класаў з Міхасём Казлоўскім -  краязнаўцам, пісьменнікам, бібліяфілам, супрацоўнікам ДУК «Маладзечанская ЦРБ імя М.Багдановіча».

Размова была прысвечана Васілю Быкаву - беларускаму пісьменніку і грамадскаму дзеячу, удзельніку Вялікай Айчыннай вайны, народнаму пісьменніку Беларусі.

Да 95-годдзя Васіля Быкава Міхась Казлоўскі падрыхтаваў цікавы расповед пра пісьменніка, яго біяграфію. Прадэманстраваў асобныя выданні кніг аўтара.

Дэвіз сустрэчы: “Ведаць і помніць –абавязкова, забыцца –небяспечна…!”

Па заканчэнні сустрэчы Міхась Казлоўскі падараваў школьнай бібліятэцы кнігу “Там, дзе Уша серабрыцца: Маладзечаншчына літаратурная” са сваім аўтографам.

Дзякуем за сустрэчу!