Уражанне вучняў 9 "А" класа пра незабыўную сустрэчу

04.12.2019

Незабыўная сустрэча

Жывым, цёплым, па-сяброўску душэўным атрымаўся дыялог з галоўным рэдактарам выдавецтва “Мастацкая літаратура”, таленавітым паэтам і празаікам Віктарам Анатольевічам Шніпам які ў пачатку снежня завітаў у нашу школу.

На працягу гадзіны мы з вялікім задавальненнем слухалі цікавыя гісторыі з жыцця паэта, захапляліся мілагучнасцю яго вершаў, напоўненых глыбокім сэнсам. Шмат расказваў Віктар Шніп пра сваё дзяцінства і юнацтва, пра першае каханне. Як зямляк землякам даў параду на будучыню нам, маладому пакаленню, – любіць і шанаваць сваю малую Радзіму, ганарыцца тым, што мы – беларусы. У час дыскусіі паэту задалі пытанне: “Ці ёсць у яго вершы на рускай мове?”. З якім гонарам паэт адказаў, што ён нарадзіўся у Беларусі і што пісаў і піша толькі на роднай мове.

Шчырасць і непасрэднасць паэта здзівіла многіх з нас. Здавалася, што пісьменнікі – гэта важныя і ганарлівыя людзі. А В.Шніп аказаўся вельмі простым і вясёлым чалавекам.

Пасля знаёмства з гэтым таленавітым пісьменнікам захацелася бліжэй пазнаёміцца з яго творчасцю.

Напамінаць  аб гэтай цёплай сустрэчы будуць аўтографы з пажаданнямі В. Шніпа, а таксама  зборнікі яго вершаў, якія ён падарыў нам.

Вучні 9 “А” класа Маладзечанскай сярэдняй школы №4