Дзень роднай мовы

21.02.2024

21лютага - Міжнародны дзень роднай мовы

Беларуская мова - самая прыгожая, ласкавая, мілагучная. Менавіта так лічаць навучэнцы нашай школы. 21 лютага кожны вучань з вялікім задавальненнем і цікавасцю пряняў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных святу роднай мовы.

У 5 “А” классе прайшла віктарына “Як я ведаю родную мову?”. Падчас мерапрыемства навучэнцы патрэніраваліся перакладаць самыя складаныя словы з беларускай мовы на рускую. Віктарына прайшла весела і пазнавальна.

У Дзень роднай мовы вучнi 10 класа прынялi удзел у акцыi “Гучы, роднае слова!” Чыталi свае любiмыя вершы на роднай мове, расказвалi цiкавыя факты з бiяграфii вядомых беларускiх пiсьменнiкау.

Навучэнцы 8 "Б" падчас інтэлектуальнага перапынку Смак беларускай мовы” склалі назвы агародніны са складоў і літар, прадстаўленых у сетцы.

У 3 “Б” классе адбылася віктарына “Родныя словы”

У 8 “А” класе была праведзена акцыяМова - гэта стылёва, вучням было прапанавана напiсаць любiмыя словы на беларускай мове.

Навучэнцы 7В сталі удзельнікамі моўнага турніру Любі, шануй і ведай роднае слова!”.

Навучэнцы 7 “А” класса прынялі удзел у віктарыне “Дзень роднай мовы”. Гэта дазволіла ім ажыццявіць экскурс ў гісторыю Міжнароднага дня роднай мовы, пазнаёміцца і папрацаваць са слоўнікамі, распрацаваць тэматычны буклет на беларускай мове.Несумненна, усё гэта надоўга запомніцца і застанецца ў сэрцах юных беларусаў.